У Ждановічах мікрааўтобус збіў дваіх пешаходаў: дзяўчына загінула, хлопец у бальніцы
30.11.2018 / 11:08
Здарэнне адбылося ў чацвер вечарам каля 21.50, паведамляе ДАІ Мінскай вобласці.
Мінчук на мікрааўтобусе «Мерсэдэс» на вуліцы Вакзальнай здзейсніў наезд на дваіх пешаходаў, жыхароў Мінска.
Загінула 25-гадовая дзяўчына. 23-гадовы хлопец з рознымі траўмамі дастаўлены ў бальніцу. Абодва пешаходы не былі пазначаныя святлоадбівальнымі элементамі, а кіроўца быў цвярозы.