Дэпард'ё прамяняў Саранск на Новасібірск
03.12.2018 / 14:11
president.gov.by
Французскі акцёр Жэрар Дэпард'ё прыляцеў у Новасібірск, каб падаць заяву аб прапісцы ў горадзе. Пра гэта паведамляе «Тайга.инфо» са спасылкай на крыніцу.
Дэпард'ё наведаў адзін з гарадскіх шматфункцыянальных цэнтраў, якія ў тым ліку займаюцца дзяржпаслугамі. Па дадзеных суразмоўцы агенцтва, акцёр збіраецца правесці сустрэчы з міністрам культуры Новасібірскай вобласці Ігарам Рашэтнікавым і губернатарам Андрэем Траўнікавым.
Артыст ужо сустрэўся з прадстаўнікамі міністэрства культуры рэгіёну і кіраўнікамі гарадскога опернага тэатра. Ён выказаў захапленне архітэктурай і культурай Новасібірска.
У 2013 годзе Жэрар Дэпард'ё атрымаў грамадзянства Расіі. Уладзімір Пуцін уручыў яму пашпарт за ўклад у развіццё культуры і кінематографа. У тым жа годзе акцёр зарэгістраваўся ў Саранску.
У чэрвені паведамлялася, што Жэрар Дэпард'ё мае даўгі па падатках у Саранску. Прыставы не змаглі адшукаць маёмасць артыста, каб накласці на яго арышт.
Наведваў Дэпард'ё і Беларусь