Памёр рускі пісьменнік Андрэй Бітаў

04.12.2018 / 00:32

Памёр рускі пісьменнік Андрэй Бітаў. Бітаву быў 81 год.

Андрэй Бітаў — адзін з заснавальнікаў постмадэрнізму ў рускай літаратуры, лаўрэат прэмій часопісаў «Дружба народаў», «Новы свет», «Замежная літаратура». Паводле яго сцэнароў былі знятыя фільмы «Маленькі уцякач» і «У чацвер і больш ніколі».

У бібліяграфіі Бітава — «Пушкінскі дом», «Выкладчык сіметрыі: раман-рэха», «Манахаў, што ўлятае: раман-пункцір», «Аптэкарскі востраў», «Сем падарожжаў», «Дні чалавека», «Абвяшчэнне», «Адніманне зайца» і іншыя кніг.