Макей ляціць у Мілан
04.12.2018 / 10:02
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6—7 снежня ў італьянскім Мілане прыме ўдзел у 25-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе, піша БелТА.
На мерапрыемстве будзе абмяркоўвацца шырокі спектр пытанняў у рамках трох вымярэнняў АБСЕ: ваенна-палітычнага, эканоміка-экалагічнага і гуманітарнага. Уладзімір Макей выступіць на пленарным пасяджэнні, а таксама правядзе на палях форуму некалькі двухбаковых сустрэч.