У ДТЗ з фурай у Лунінецкім раёне загінуў участковы
04.12.2018 / 11:51
У Лунінецкім раёне ў выніку ДТЗ з грузавіком загінуў участковы інспектар мясцовага РАУС, паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Аварыя адбылася 3 снежня каля 18.40 на аўтадарозе Кобрын — Гомель — мяжа Расіі паблізу в. Сінкевічы.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на мосце праз раку Лань 42-гадовы ўчастковы інспектар Мікашэвіцкага аддзялення міліцыі на службовым ВАЗе з-за галалёдзіцы не справіўся з кіраваннем, выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з фурай. У выніку ДТЗ вадзіцель «сямёркі» атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу, а другі 45-гадовы інспектар, што ехаў з ім, загінуў.