Да 2050 года насельніцтва Мінска скароціцца на 300 тысяч чалавек
04.12.2018 / 11:58
Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі такая, што да 2050 года колькасць жыхароў краіны скароціцца прыкладна на 1 мільён чалавек, а ў Мінску — на 300 тысяч жыхароў. Пра гэта было заяўлена на I Беларускім форуме дэвелапераў, паведамляе Realt.by.
«Стратэгія Мінска да 2050 года звязана са стрымліваннем яго развіцця, таму што на працягу 1960-1980-х гадоў ён быў самым хуткарослым горадам у Еўропе», — патлумачыў галоўны архітэктар «Мінскгорада» Аляксандр Акенцьеў.
Мяркуецца, што жыццё са сталіцы будзе паступова перацякаць у гарады-спадарожнікі. Паводле папярэдніх разлікаў, у межах другой кальцавой аўтадарогі колькасць насельніцтва вырасце на 110 тысяч, а за кошт будаўніцтва кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» — на 150 тысяч.