«Жоўтыя камізэлькі» перамаглі: прэм'ер Францыі забараніў павышаць цэны на паліва
Мараторый уведзены на паўгода.
04.12.2018 / 15:03
Прэм'ер-міністр Францыі Эдуар Філіп абвясціў пра ўвядзенні ў краіне мараторыя на павышэнне коштаў на паліва. Забарона будзе дзейнічаць паўгода, паведамляе Le Figaro.
Акрамя таго, не будуць павышацца тарыфы на карыстанне газам і электраэнергіяй.
Дадзеныя меры прынятыя ў сувязі з масавымі пратэстамі, якія працягваюцца ў Францыі ўжо больш за два тыдні.