Назарбаеў патэлефанаваў Лукашэнку

04.12.2018 / 15:30

Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася 4 снежня па ініцыятыве казахстанскага боку. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

Лукашэнка і Назарбаеў абмеркавалі парадак самітаў ЕАЭС і СНД, якія пройдуць 6 снежня ў Санкт-Пецярбургу.

Яны таксама коратка разгледзелі найбольш актуальныя пытанні ў двухбаковым супрацоўніцтве Беларусі і Казахстана.