Лукашэнка глядзеў «Шчаўкунка» ў тэатры побач з Пуціным ФОТАФАКТ

06.12.2018 / 21:41

Аляксандр Лукашэнка пасля завяршэння ў Санкт-Пецярбургу нефармальнага саміту СНД разам з іншымі лідарамі краін наведаў спектакль «Шчаўкунок» у Марыінскім тэатры, паведамляе БелТА.

На спектаклі Аляксандр Лукашэнка сядзеў побач з Пуціным і прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым. Перад пачаткам балета Лукашэнка і Пуцін нешта актыўна абмяркоўвалі.