Кіраўнік Белкаапсаюза: У сапраўднай жанчыны павінны быць тры футры
вы згодныя?
07.12.2018 / 10:32
У чацвер адбылася прэзентацыя калекцыі футравых вырабаў спявачкі Анжалікі Агурбаш, а старшыня Белкаапсаюза Валерый Іваноў прызнаўся «Народнай волі», што купіць жонцы футра менавіта з гэтай калекцыі.
Валерый Іваноў.
«А заробку хопіць?» — пацікавілася выданне.
«Мяркую, так. Да таго ж у нас вельмі добрыя ўмовы для работнікаў, ёсць растэрміноўка. А наогул, у кожнай жанчыны павінна быць тры футры», — кажа ён, дадаўшы, што пакуль футра ў яго жонкі няма.