Суддзя-беларус атрымаў чэрапна-мазгавую траўму пасля ўдару ад расійскага хакеіста ВІДЭА
08.12.2018 / 00:45
Лінейны арбітр хакейнага матча «Лакаматыў» — «Ёкерыт», беларус Іван Дзядзюля атрымаў чэрапна-мазгавую траўму пасля ўдару ад 20-гадовага форварда «Лакаматыва» Артура Каюмава.
Як паведамляе «Спорт-Экспрэс», Каюмава выгналі з поля да канца матча. А Дзядзюля дастаўлены ў бальніцу Яраслаўля.