«Атрыманне хабару — да 15 год #не вельмі прыемнага адпачынку» - Следчы камітэт зняў РОЛІК

09.12.2018 / 15:32

У Міжнародны дзень барацьбы з карупцыяй Следчы камітэт змясціў на сваім Ютуб-канале DIY-відэа з расповедам пра чыноўніка і бізнэсмэна.

«Мараль гісторыі простая: чалавек - творца свайго лёсу і сам вырашае, правесці яму адпачынак на курорце ці ў месцах не дужа аддаленых. Толькі не заўсёды разуменне гэтага факту прыходзіць своечасова», — адзначаецца ў каментары.