У Мазыры «Пежо» з летнімі шынамі збіла сям'ю на пераходзе

09.12.2018 / 18:13

Як паведамляе тэлеканал «Мазыр», ДТП адбылося 7 снежня.

За рулём «Пежо» была жанчына, якая не саступіла дарогу пешаходам. Пазней кіроўца патлумачыла, што людзі з’явіліся на дарозе нечакана і яна іх не заўважыла.

У выніку здарэння пацярпела сямейная пара: у жонкі адкрыты пералом носа, у мужа ўдары.

ДАІ высветліла, што на задняй восі «Пежо» стаялі летнія шыны, да таго ж аўтамабіль не прайшоў планавы тэхагляд.