Пад Жлобінам БМВ праваліўся ў меліярацыйны канал, кіроўца і маці загінулі

10.12.2018 / 09:24

Здарэнне адбылося каля вёскі Папаратнае Жлобінскага раёна ў нядзелю.

37-гадовы жыхар Жлобіна на БМВ з'ехаў у меліярацыйны канал і перакуліўся, паведамляе прэс-служба міліцыі.

«Аўтамабіль выехаў на правую па ходзе руху абочыну і перакуліўся ў меліярацыйны канал. У выніку лёд праламаўся, аўто апусцілася ў ваду», паведамілі БелТА ў ДАІ.

Загінулі кіроўца і яго маці, што ехала на заднім сядзенні.