Time назваў Чалавекам 2018 года забітага саудаўскага журналіста Джамаля Хашогі

«Чалавекам года — 2018», паводле версіі амерыканскага часопіса, стаў не адзін чалавек, а група журналістаў, якія пацярпелі або былі забітыя за сваю дзейнасць. Сярод іх — саудаўскі калумніст Джамаль Хашогі.

11.12.2018 / 16:07

Журналісты, што церпяць за свае погляды і што змагаюцца за праўду, аб'яднаныя пад агульнай назвай The guardians («Вартавыя»), перамаглі ў намінацыі «Чалавек года» паводле версіі часопіса Time. Аб гэтым паведамляецца ў твітары выдання

The Guardians—Jamal Khashoggi, the Capital Gazette, Maria Ressa, Wa Lone and Kyaw Soe Oo—are TIME's Person of the Year 2018 #TIMEPOY https://t.co/HvoEaW5oUi pic.twitter.com/9Mr0wBTmvj

— TIME (@TIME) 11 декабря 2018 г.

Тытула ўдастоіліся некалькі журналістаў па ўсім свеце. Узначальвае спіс загінулы саудаўскі журналіст Джамаль Хашогі, забіты ў консульстве Саудаўскай Аравіі ў кастрычніку.

Time называе Чалавека года ад 1927 года, тады гэтай персонай быў лётчык Чарльз Ліндберг. У мінулым годзе мужчыны і жанчыны, што заявілі пра дамагальніцтвы.