Украіна ў лістападзе закупляла еўрапейскі газ па 339 даляраў, Беларусь — расійскі па 129

13.12.2018 / 09:28

Цана імпартаванага Украінай газу з ЕС дасягнула рэкорднай лічбы ў 339,21 даляра за тысячу кубаметраў, паведаміла Дзяржаўная фіскальная служба Украіны.

У кастрычніку кошт закупак паліва складаў 323,44 даляра за тысячу кубаметраў, а ў верасні — 304,36 даляра. Пры гэтым у красавіку Кіеў купляў газ за мяжой па 310,8 даляра за тысячу кубаметраў, а ў лютым — па 261,1 даляра.

Раней паведамлялася, што Украіна ў студзені-лістападзе 2018 скараціла імпарт прыроднага газу на 22,8% — на 2,982 млрд кубаметраў — у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 — да 10,112 млрд кубаметраў.

Паводле інфармацыі Міністэрства энергетыкі, Беларусь купляе газ па цане 129 даляраў.