У расійскім Благавешчанску пацыентцы зрабілі перавязку скотчам ФОТА

13.12.2018 / 14:10

vladivostok.bezformata.com

12 снежня жыхарка расійскага Благавешчанска распавяла пра тое, што яе 63-гадовай маці пасля аперацыі па выдаленні жоўцевага пухіра зрабілі перавязку пры дапамозе канцылярскага скотчу. Супрацоўнікі бальніцы патлумачылі гэта недахопам бінтоў і лейкапластыра, паведамляе govoritmoskva.ru

На наступны дзень галоўнага ўрача гарадской бальніцы звольнілі.

Як распавёў губернатар Амурскай вобласці Васілій Арлоў, сам галоўны ўрач цяпер знаходзіцца на бальнічным, імаверна, «хаваючыся ад неабходнасці вызваліць пасаду».