У Брэсцкім раёне гарэў Дом культуры
14.12.2018 / 09:15
112.by
Здарэнне адбылося ўвечары 13 снежня ў аграгарадку Чэрні.
Пажар адбыўся ў цагляным двухпавярховым раённым Доме культуры. Агнём пашкоджаны дэкарацыі і інвентар на плошчы 10 кв.м. у падвальным памяшканні.
Ратавальнікі эвакуявалі з другога паверха 10 чалавек (дарослых). Прычына пажару высвятляецца, паведамляе МНС.