Лукашэнка пра адносіны з Расіяй: Пытанні пакуль, на жаль, застаюцца

14.12.2018 / 10:51

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ, піша БелтА.

«Мы даўно планавалі гэтую сустрэчу. Шчыра кажучы, рыхтаваліся падвесці вынікі беларуска-расійскага ўзаемадзеяння. Але, на жаль, пытанні пакуль, на жаль, застаюцца. І ў найбліжэйшы час мы разам з маім расійскім калегам пастараемся іх вырашыць. Так што інфармацыйныя нагоды яшчэ вам будуць забяспечаны», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Што тычыцца гарачых нагодаў, то якія б іскры ні ляцелі ў спрэчках на самым высокім узроўні, нават не спрабуйце раздзімаць з іх полымя. Гэта працоўныя моманты. У адносінах паміж нашымі краінамі яшчэ не было сітуацый, у якіх мы не знайшлі б кампрамісу», — сказаў кіраўнік дзяржавы.