Лукашэнка: Інтэграцыйныя пазіцыі Беларусі нязменныя

14.12.2018 / 11:00

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі расійскіх СМІ, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што Расія застаецца стратэгічным партнёрам і саюзнікам Беларусі. «Інтэграцыйныя пазіцыі Беларусі нязменныя. Мы разам з іншымі ініцыявалі стварэнне саюзаў, якія існуюць у савецкай прасторы», - адзначыў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка падкрэсліў, што беларускі бок гатовы і далей развіваць інтэграцыю, але пры ўмове жалезабетоннага выканання дасягнутых дамоўленасцей.