Вуліцу Герцэна ў Верхнім горадзе да Новага года ўпрыгожыць светлавы «Бульвар»
14.12.2018 / 12:53
Да 20 снежня новая светлавая аб'ёмная кампазіцыя ўпрыгожыць вуліцу Герцэна ў Верхнім горадзе.
Умоўная яе назва «Бульвар». Мінчукі і госці горада змогуць палюбавацца прыгожымі арт-фігурамі мужчын і жанчын, апранутых па модзе пачатку мінулага стагоддзя, якія нібы шпацыруюць па вуліцы.