БЧ прызначыла 180 дадатковых цягнікоў на навагоднія і калядныя святы
14.12.2018 / 20:34
З 22 снежня 2018 года па 12 студзеня 2019 года БЧ ужо прызначана 180 дадатковых цягнікоў: 131 цягнік у міжрэгіянальных зносінах і 49 у міжнародных зносінах.
З улікам павелічэння пасажырапатоку большая колькасць цягнікоў прадугледжана на 22, 25, 29 снежня 2018 года і 7 студзеня 2019 года.
У міжнародных зносінах дадатковыя цягнікі прызначаны на найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква—Мінск, Мінск—Санкт-Пецярбург—Мінск, Масква—Брэст-Масква, Санкт-Пецярбург—Бранск, Масква—Калінінград—Масква, Адлер—Калінінград, Гомель—Сноўск—Гомель, Мінск—Вільнюс—Мінск.
У міжрэгіянальных зносінах прызначэнне цягнікоў і павелічэнне перыядычнасці курсіравання прадугледжана на традыцыйна папулярных у пасажыраў кірунках: Мінск—Гомель, Мінск—Брэст, Мінск—Віцебск, Мінск—Пінск, Віцебск—Магілёў, Віцебск—Брэст, Магілёў—Гомель, Мазыр (арт. Козенкі )—Мінск.