Дзед Мароз памёр на ранішніку ў Кемераве. Ім аказаўся заслужаны артыст Расіі ВІДЭА

асцярожна! відэа змяшчае сцэну смерці чалавека!

18.12.2018 / 20:34

Старонка Валерыя Цітэнкі ў «Valet»

Мужчына ў касцюме Дзеда Мароза памёр на ранішніку ў дзіцячым садку ў расійскім Кемераве, піша lenta.ru

Падчас свята мужчыну стала дрэнна, ён паскардзіўся на боль у грудзях. Яму выклікалі хуткую, але ён памёр да яе прыезду.

Пазней высветлілася, што гэта заслужаны артыст Расіі Валерый Цітэнка.

Інфармацыю пра асобу загінулага пацвердзіла нявестка акцёра.

Валерыю Цітэнку было 67 гадоў. Ён працаваў у Тэатры аперэты Кузбаса. Артыст некалькі гадоў граў Дзеда Мароза ў ходзе выступаў у дзіцячым садзе «Тавосачка».