Міністр адукацыі Карпенка возьмецца за падрыхтоўку мерапрыемстваў да 100-годдзя камсамола Беларусі

19.12.2018 / 23:19

Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 100-годдзю камсамола Беларусі, створаны распараджэннем прэм'ер-міністра.

Старшынёй аргкамітэта прызначаны міністр адукацыі Ігар Карпенка, яго намеснікам — кіраўнік БРСМ Дзмітрый Варанюк.

Аргкамітэту даручана да 1 мая 2019 года распрацаваць і зацвердзіць план мерапрыемстваў.