Скандал: бальнічныя цяпер будуць друкавацца толькі на рускай мове

20.12.2018 / 12:42

З 31 студзеня 2019 года пачынаюць дзейнічаць новыя правілы выдачы бальнічных, прынятыя яшчэ ў пачатку 2018 года. Адно з новаўвядзенняў — лісткі непрацаздольнасці будуць друкавацца на рускай мове.

Раней яны былі аформленыя па-беларуску.

Знаёмыя ўсім зялёныя лісткі непрацаздольнасці.

Новы ўзор дакумента.

З чым звязана такое новаўтварэнне, ў Міністэрстве аховы здароўя патлумачыць не здолелі. Але адзначылі — запаўняцца лісткі могуць і на рускай, і на беларускай мовах.

Рэформа адбылася падчас кіравання міністра аховы здароўя Валерыя Малашкі.

nn.by