Латвія апублікавала архівы КДБ пасля 20-гадовых спрэчак
20.12.2018 / 22:25
Нацыянальны архіў Латвіі адкрыў доступ да часткі картатэкі КДБ у Латвійскай СССР, паведамляе Delfi.lv.
На сайце архіва kgb.arhivi.lv выкладзеныя адсканаваныя дакументы КДБ, у тым ліку 10 612 картак на агентаў КДБ, людзей, якія планавалі выехаць за межы СССР, і патэнцыйных кандыдатаў для вярбоўкі.
На сайце архіва таксама можна азнаёміцца з картатэкай статыстычнага ўліку агентуры КДБ (4141 картка) i картатэкай «пазаштатных аператыўных работнікаў КДБ». Апошнія на грамадскіх пачатках аказвалі «дапамогу ў контрразведвальнай дзейнасці на транспартных, прамысловых аб'ектах, а таксама асобных установах Мінабароны».
Выданне адзначае, што спрэчкі вакол публікацыі архіўных дакументаў КДБ у Латвіі ішлі на працягу 20 гадоў.