2 студзеня — працоўны дзень. Рашэнне канчатковае

21.12.2018 / 11:40

Фота Волі Афіцэравай

У 2019 годзе 2 студзеня, у сераду, беларусы выйдуць на працу. Такое рашэнне прынялі ва ўрадзе, зацвердзіўшы перанос рабочых дзён у наступным годзе, піша Tut.by.

Як растлумачылі ў прэс-службе Саўміна, пастанова выйшла, а гэта значыць што, працоўны дзень 2 студзеня — канчатковае рашэнне.

У 2018-м 2 студзеня быў выходным днём. Працавалі тады ў суботу 20 студзеня.

У 2017 годзе 2 студзеня, у панядзелак, беларусы таксама не працавалі. І таксама адпрацоўвалі ў суботу 21 студзеня.

У 2016 2 студзеня было ў суботу, і беларусы ў гэты дзень, канечне, адпачывалі.