Мінэнерга: Работы на БелАЭС ідуць паводле графіку

21.12.2018 / 12:14

Працы на Беларускай АЭС ідуць па графіку, паведаміў сёння журналістам міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, піша БелТА.

«Ёсць графік работ, і павінна быць зроблена ўсё, каб ён выконваўся ва ўстаноўленыя тэрміны. Зараз ён выконваецца. Кантрольная кропка, калі павінен быць уведзены першы энергаблок, - снежань 2019 года», - сказаў Віктар Каранкевіч.