У Беларусі павышаюць заробкі будаўнікам, каб стрымаць іх адток за мяжу

26.12.2018 / 18:03

Заробкі будаўнікоў у Беларусі вырастуць з 1 студзеня 2019 года. Адпаведную пастанову падпісала Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва — яна набудзе моц з 1 студзеня 2019 года, паведамляе БелТА.

Паводле дакумента, цана чалавека-гадзіны рабочага чацвёртага разраду павышаецца да 7,03 рубля пры выкананні пусканаладачных работ і да 8,15 рубля пры выкананні будаўніча-мантажных работ.

Гэтая мера дазволіць наблізіць узровень зарплаты будаўнікоў у Беларусі да ўзроўню ў суседніх краінах, паведамляюць у міністэрстве.