Польшча з 2 студзеня адмяняе візу «на закупы»

31.12.2018 / 17:16

З 2 студзеня беларусы больш не змогуць зрабіць польскую візу «на закупы». Гэтую інфармацыю пацвердзілі «Нашай Ніве» ў польскім візавым цэнтры.

Прычыны адмены пакуль невядомыя.

Так званая «віза на закупы» была адной з самых папулярных у беларусаў, асабліва ў жыхароў блізкіх да Польшчы Гродна і Брэста. Шматразовую візу нярэдка давалі адразу на 2 гады, а часам нават на 3 гады.

Пры гэтым яна дзейнічала таксама, як і звычайны турыстычны Шэнген, маючы візу «на закупы» беларус мог падарожнічаць па ўсіх краінах Еўрасаюза.

nn.by