Пра што пісала НН 100 гадоў таму?

14.12.2008 / 17:44

Нядаўна ў суседнім двары ў Камянцы здарылася няшчасце: у паравым бровары вырвала паравы вентыль (кран) і двух людзей забіла на месцы, а аднаго страшэнна абварыла, так, што невядома, ці выжыве і гэты. Кепска, што ў нас няма дзяржаўнай страхоўкі рабочых ад калецтва. Цяпер жонцы і дзецям трудна што высудзіць ад гаспадароў.

«Наша Ніва». № 25, 17 снежня 1908