Неіснуючая група дзяцей «займалася» гандболам, каб забяспечыць трэнеру педагагічную нагрузку

27.12.2018 / 20:47

Адпраўлены ў адстаўку кіраўнік Гродзенскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву, дзе неіснуючая група дзяцей «займалася» гандболам, каб забяспечыць трэнеру педагагічную нагрузку, а таксама было мноства іншых парушэнняў, паведамляе пракуратура.

У адной з дзіцяча-юнацкіх школ Гродна фіктыўна сфармавалі групу пачатковай падрыхтоўкі па гандболе. Трэнер стварыў сабе дадатковую педагагічную нагрузку, аднак заняткі з дзецьмі не праводзіў. Цяпер супраць спартыўнага педагога распачата крымінальная справа за махлярства.

У шэрагу ўстаноў трэнеры «праводзілі заняткі» з дзецьмі, знаходзячыся ў гэты час за шмат кіламетраў ад сваёй працы і нават за межамі Беларусі.

76 чалавек прыцягнулі на дысцыплінарнай адказнасці, 8 чалавек звольнілі.