Польшча патлумачыла, чаму адмяніла візы «на закупы»

З'явіўся афіцыйны адказ амбасады Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь з нагоды новых правілаў падачы дакументаў на атрыманне шэнгенскай візы. 

28.12.2018 / 12:37

Пасольства Польшчы ў Беларусі паведамляе, што яго консульскія ўстановы выдаюць амаль палову ўсіх шэнгенскіх віз у Беларусі.

Змены, якія ўводзяцца з 2 студзеня 2019 года, «носяць чыста тэхнічны характар, іх мэта — яшчэ большая адкрытасць на патрэбы грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у Польшчу, а таксама ўязджаюць праз Польшчу ў іншыя краіны-члены Шэнгенскага пагаднення. Грамадзянам Беларусі, якія падаюць дакументы на атрыманне візы, гэтыя змены не прычыняць нязручнасцяў», — гаворыцца ў паведамленні.

Дыпламаты тлумачаць, што краіны-члены Шэнгенскага пагаднення ўніфікавалі пералік патрэбных дакументаў для афармлення візаў.

Сярод абавязковых дакументаў цяпер ёсць пацвярджэнне браніравання гасцініцы ў Польшчы на ​​час знаходжання.

Раней візу «на закупы» выдавалі і без наяўнасці броні гатэля.