ЗША: Індыя мае намер нанесці удар па Пакістане

15.12.2008 / 13:43

Злучаныя Штаты мяркуюць, што індыйскія ВПС вядуць папярэднюю падрыхтоўку да магчымай атакі на Пакістан з‑за нядаўніх тэрактаў у Мумбаі.

Тры прадстаўнікі Пентагона незалежна адзін ад другога пацвердзілі гэтую інфармацыю. Паведамляецца, што індыйскія ўзброеныя сілы знаходзяцца ў стане павышанай баявой гатоўнасці.

Гэта першае публічнае прызнанне магчымасці канфлікту паміж двума краінамі пасля тэрактаў.

CNN