Лідар ЛДПБ Сяргей Гайдукевіч выдае зборнік «любімых вершаў уласнага складання»

03.01.2019 / 15:46

Кіраўнік Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі і шматразовы спарынг-партнёр улады на прэзідэнцкіх выбарах Сяргей Гайдукевіч выдае кнігу вершаў. Інфармацыю пра гэта змясціў у сацсетках яго сын і першы намеснік старшыні ЛДПБ Алег Гайдукевіч.

Адзначаецца, што ў кнігу ўвайшлі «любімыя вершы ўласнага складаня», якія Сяргей Гайдукевіч пісаў з 14 гадоў, і «выбраныя творы». Выданне прымеркаванае да 100-годдзя БССР і юбілею ЛДПБ.

nn.by