Гарадзенец спрабаваў пакатацца на грузавым цягніку і трапіў пад кола

04.01.2019 / 12:24

Здарэнне адбылося вечарам 3 студзеня на вакзале ў Гродне, паведамляе абласная міліцыя.

Грузавы цягнік стаяў ля вакзала, чакаючы сігналу для адпраўлення. Потым стаў павольна рухацца, але ў гэты час пацярпелы заскочыў на падножку аднаго з вагонаў. Але не ўтрымаўся і зваліўся пад кола, як вынік — частковая ампутацыя галёнкі, мужчына шпіталізаваны ў рэанімацыю.

У міліцыі ўдакладнілі, што, апроч іншага, за самавольны праезд на падножцы грузавога цягніка прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Такія дзеянні цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад шасці дзясятых да трох базавых велічынь (15,3—76,5 рубля).