Загадкавае свячэнне ў небе над Віцебскам ФОТАФАКТ

05.01.2019 / 17:53

У гэтыя дні ў небе над Віцебскам назіраюць цікавую з'яву: у паўднёвым напрамку бачны слуп святла, які разбягаецца ўверсе, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

Падобны «светлавы грыб» у горадзе з'яўляецца дзякуючы цяплічнаму комплексу ААТ «Рудакова» ў аграгарадку Ноўка. А вось прадказвае ён блізкае пахаладанне: выпарэнні ад цёплай зямной паверхні кандэнсуюцца ў астуджаным паветры, і святло з цяпліц такім мудрагелістым чынам адлюстроўваецца ў кропельках вады і крышталіках лёду.