Ля берагоў Турцыі затануў грузавы карабель з расіянамі і ўкраінцамі на борце

Паводле апошніх звестак, загінулі шэсць чалавек.

07.01.2019 / 15:30

hurriyetdailynews.com

У Чорным моры затануў сухагруз «Волга-Балт-214», што выйшаў з расійскага Азова. У склад экіпажа ўваходзілі грамадзяне Расіі, Украіны і Азербайджана. Па дадзеных турэцкіх СМІ, частку маракоў выратавалі, але не абышлося і без ахвяр.

Як мінімум двое маракоў загінулі пры крушэнні ў Чорным моры сухагруза «Волга-Балт-214», паведамляе камандаванне берагавой аховы Турцыі. Па дадзеных уладаў турэцкай правінцыі Самсун, ля берагоў якой адбылося крушэнне, сігнал бедства паступіў каля 8:00, пасля чаго на дапамогу былі адпраўленыя выратавальныя караблі і верталёты.

Па дадзеных берагавой аховы, на борце сухагруза, які выйшаў з расійскага порта Азоў і накіроўваўся ў турэцкі Самсун, было 13 чалавек. Агенцтва Anadolu удакладняе, што 9 з іх былі украінцамі, двое — азербайджанцамі і яшчэ двое расіянамі.

Ратавальнікам да цяперашняга часу ўдалося падняць з вады і даставіць на бераг семярых выжылых і целы двух загінулых.