У Пекіне невядомы мужчына напаў на пачатковую школу і параніў 20 дзяцей

08.01.2019 / 10:35

У Кітаі невядомы мужчына здзейсніў напад на адну з пачатковых школ Пекіна. Пра гэта паведамляе South China Morning Post.

scmp.com

Напад адбыўся раніцай у аўторак. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелі 20 дзяцей. Трое з іх атрымалі сур'ёзныя раненні, яны знаходзяцца ў цяжкім стане, пагрозы жыццю няма.

Падазраванага ў здзяйсненні нападу затрымалі на месцы. Чым быў узброены мужчына і якія былі яго матывы пакуль не паведамляецца.