Расіяне зрабілі паштоўку з беларускім Зюзем

даслана нашым чытачом

Знакамітая расійская дызайн-студыя Арцемія Лебедзева распрацавала чарговую паштоўку, прысвечаную зімовым святам.

16.12.2008 / 11:42

У гэтым годзе асноўнай ідэяй сталася маркіроўка краін па мясцовым персанажам, з кім найперш атаясамляецца Новы год. Дызайнеры размеркавалі ролі наступным чынам: у рускіх Дед Мароз и Снегурочка, ва ўкраінцаў Дід Мороз, у ангельцаў Father Christmas. Святы Мікалай дастаўся палякам, а беларускія землі падпісалі Зюзем.

Арыгінал паштоўкі і шэраг іншых "дзядоў" глядзіце тут:

Раман Воранаў, Віцебск