Лукашэнка: 2009‑2010 гады будуць няпростыя
Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу максімальна выкарыстоўваць магчымасці па продажу айчыннай прадукцыі.
16.12.2008 / 15:14
Фота БЕЛТА
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу максімальна выкарыстоўваць магчымасці па продажах айчыннай прадукцыі.
Аб гэтым ён заявіў сёння ў час гутаркі з жыхарамі Беразіна.
Паводле яго слоў, сусветны фінансавы крызіс для Беларусі небяспечны тым, што скарачаюцца продажы тавараў, таму галоўная задача — прадаць вырабленую прадукцыю.
У цэлым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што 2009‑2010 гады будуць няпростыя.
«Нам трэба перажыць гэтыя гады.З гэтага крызісу моцныя выйдуць яшчэ больш моцнымі, а слабыя прадпрыемствы мы падтрымаем», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт таксама запатрабаваў не дапусціць масавага беспрацоўя ў краіне. «Мы сваіх людзей не пакінем на волю лёсу», — сказаў ён.