У былога палітвязня Паўла Вінаградава нарадзіўся сын. Дапамажыце абраць імя

11.01.2019 / 12:10

10 студзеня ў сям’і былога палітвязня і вядомага цырульніка Паўла Вінаградава і ягонай жонкі Святланы, якая працуе тэсціроўшчыцай у кампаніі Godel Technologies Europe Ltd, нарадзіўся сын.

Святлана Вінаградава. Фота з facebook.com.

Павел і Святлана пабраліся шлюбам у калоніі ў Івацэвічах у 2011 годзе, калі Вінаградаў адбываў пакаранне за Плошчу.

Пара пакуль не абрала імя для сына. Разглядаюць два варыянты — Данііл і Гаральт. Павел прапанаваў чытачам «Нашай Нівы» паўдзельнічаць у выбары імя.

Галасаванне тут

ЗП