Ілан Маск паказаў ракету Starship для субарбітальных палётаў ФОТА
11.01.2019 / 15:37
Амерыканская кампанія SpaceX паставіла ракету «Зоркалёт» (Starship) на касмадроме ў Тэхасе. Пра гэта ў сваім акаўнце ў твітары паведаміў кіраўнік кампаніі Ілан Маск.
«Яна прызначана для субарбітальных тэстаў на вертыкальныя ўзлёт і пасадку. Арбітальная версія вышэйшая, мае больш тоўстыя сценкі і плаўна выгнутую насавую частку», — дадаў ён.
Раней транспартны касмічны карабель «Зоркалёт» (Starship) называўся BFR (Big Falcon Rocket). Ён з'яўляецца праектам ракеты-носьбіта і карабля новага пакалення. SpaceX плануе выкарыстаць апарат паўторна.