Лукашэнка ўзнагародзіў Макея і Іскуі Абалян

11.01.2019 / 17:46

Цырымонія ўручэння дзяржаўных узнагарод адбылася сёння на прыёме ў Лукашэнкі, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру замежных спраў Беларусі Уладзіміру Макею і медаль Францыска Скарыны артысту Руслану Аляхно.

Дыпломы аб прысваенні ганаровага звання заслужанага артыста Беларусі атрымалі спявачка Іскуі Абалян-Бароўская, актрыса Валерыя Арланава і артыстка балета Людміла Хітрова. Гімнастцы Кацярыне Галкінай Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыплом аб прысваенні ганаровага звання «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

Падзякамі адзначаныя некалькі супрацоўнікаў дзяржаўных СМІ.