БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Ізраілі сарваўся ў бездань аўтобус з расійскімі турыстамі

16.12.2008 / 17:35

Nashaniva.com

24 чалавекі загінулі. З невядомых прычын аўтобус перакуліўся і потым зз'ехаў уніз па схіле 80 метраў.

Фота ynet.co.il

Паводле апошніх дадзеных 24 чалавекі загінулі ў выніку аварыі прыватнага аўтобуса, што вёз расійскіх турыстаў з аэрапорту горада Эйлат. Трагедыя здарылася на трасе Mіцпе‑Рамон — Эйлат у аўторак апоўдні.

З невядомых прычын аўтобус перакуліўся і потым зьехаў уніз па схіле 80 метраў.

28 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

На месцы здарэння выехалі каля 20 машын хуткай дапамогі і прыбылі тры верталёты.

Шасцёра чалавек заблакаваныя ў аўтобусе, і патрабуецца таксама ўмяшанне выратавальнікаў.

Параненыя ж адпраўленыя ў бальніцу «Сарока», што ў Беер-Шэве, і шпіталь «Ёсефталь» у Эйлаце, паведамляе Jerusalem Post.

Пазней з'явілася інфармацыя, што гэта былі турагенты з Санкт-Пецярбурга, якія прыехалі на навучанне. На месца трагедыі выехаў супрацоўнік расійскга консульства.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула