Кім Кардаш'ян паказала брыльянтавыя зубы за 150 тысяч даляраў ФОТА
14.01.2019 / 10:36
Удзельніца рэаліці-шоу «Сямейства Кардаш'ян» Кім Кардаш'ян-Уэст паказала прыхільнікам новыя брыльянтавыя грылзы (дэкаратыўныя накладкі на зубы).
Фатаграфія з'явілася ў яе Instagram-акаўнце.
Дакладна такія ж ўпрыгажэнні носіць амерыканскі хіп-хоп-выканаўца Ліл Уэйн. Паводле інфармацыі сайта гурта клінік Naperville Dental Specialists, кошт падобных грылзаў складае больш за 150 тысяч даляраў