Зачынены ў пакоі 4-гадовы хлопчык ледзь не загінуў падчас пажару ў пінскім інтэрнаце
14.01.2019 / 10:58
112.by
13 студзеня падчас пажару ў пінскім інтэрнаце пацярпела 4-гадовае дзіця, якога замкнула ў пакоі мама, паведамляе прэс-служба МНС.
Каля 20.35 выратавальнікам паступіў сігнал аб сігналізацыі ў інтэрнаце на праспекце Жаўтоўскага. Пажарныя выявілі задымленне ў адным з блокаў на 6 паверсе.
Да прыбыцця ратавальнікаў вахцёр і суседка выратавалі з палаючага пакоя чатырохгадовага хлопчыка. Ён знаходзіўся ў закрытым памяшканні, дзе на уключанай электрапліце падгарала пакінутая без нагляду ежа. Паводле папярэдняй інфармацыі на момант здарэння маці была ў знаёмых на 9 паверсе, а грамадзянскі муж знаходзіўся ў міліцыі за сямейны скандал.
Хлопчыка перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Пасля агляду яго шпіталізавалі з папярэднім дыягназам «вострае атручванне прадуктамі гарэння».