Мінчук скраў у пляменніка гіраскутар, запакаваў і пайшоў у ламбард

14.01.2019 / 12:46

Ілюстрацыйнае фота, wikimedia

Здарэнне адбылося 10 студзеня ў Заводскім раёне сталіцы.

35-гадовы непрацуючы мужчына скраў у кватэры у свайго пляменніка гіраскутар. Затым запакаваў скрадзенае і пайшоў у ламбард. Па дарозе яго ўбачыў адзін са сваякоў, які звярнуўся ў міліцыю, піша СК.

Распачата крымінальная справа. Мужчына патлумачыў, што грошы былі неабходныя для спіртнога.