Паглядзіце, як па-хамску паркуюцца расійскія дыпламаты ў Мінску ФОТАФАКТ

14.01.2019 / 12:57

Аўтамабіль з чырвонымі дыпламатычнымі нумарамі быў прыпаркаваны проста на пешаходным пераходзе.

13 студзеня неабыякавы мінчук сфатаграфаваў «Фальксваген» на дыпнумарах. Аўто стаяла на пераходзе каля перакрыжавання праспекта Незалежнасці і вуліцы Дарашэвіча. Сцвярджалася, што «Фальксваген Тыгуан» належыць пасольству Расіі.

У расійскім пасольстве «Нашай Ніве» пацвердзілі, што машына сапраўды належыць ім. Але хто ёй карыстаецца і чаму кіроўца парушае правілы, адказаць не змаглі.

nn.by