Беларус учыніў пагром у маскоўскай царкве Сергія Раданежскага

14.01.2019 / 13:15

Невядомы мужчына ноччу з 13 на 14 студзеня вырашыў «адарвацца» на тэрыторыі праваслаўнага храма.

Падрабязнасці прыводзіць тэлеграм-канал «Mash». Адбылося ўсё ў Сонцава, на падворку храма Сергія Раданежскага. Мужчына зламаў ліхтар, пачаў біць шыбы.

Выклікалі міліцыю. Мужчыну затрымалі, высветлілася, што ён грамадзянін Беларусі.

Прычыны такіх паводзінаў мужчыны і яго стан пакуль невядомыя.

nn.by